![]() | Ви дивитеся журнал Увійти Створити рахунок у LiveJournal Дізнайтеся більше |
![]() | |||||
|
Так хочацца ўсё вярнуць і перайначыць... навошта я ўвогуле жыву? было б куды лепш, ка б я не нараджалася 6 спробаў памерці і гэта за два гады.. месяцы ў шпіталях... вандроўкі па Еўропе... вяртаньне... вяртацца страшна На Радзіме я ніхто: без адукацыі, без працы, без надзеі і спадзяваньняў застаецца піць віно
|
|||||
![]() | |||
|
Я не люблю моладзь і маладосць! Я любіла быць маленькай, ніколі не хацела вырасці хутчэй і быць дарослай. Я баялася даросласці, а цяпер проста ненавіджу яе. Я люблю старасць. Магу праводзіць гадзіны ў кампаніі бабулек і дзядулек, слухаць скаргі на жыцьцё, успаміны пра вайну, глядзець у іх ужо патухшыя вочы. Мне падабаеца тлумачыць ім, што такое кампутар і інтэрнэт,чаму я не магу жыць без мабільніка і чаму моладзі не падабаецца Лукашэнка. Ніхто так не любіць жыцьцё як яны: “ Жыць вельмі хочацца”, і наадварот, дух захоплівае., калі яны моляцца перад абразамі толькі аб адным...” Божа, забяры мяне!”...Старасць вабіць мяне, я хачу быць старой
|
|||
![]() | |
|
|
|
![]() | |||||
|
Хутар,Вялікая вясковая хата, дранка на даху, шырокае крыльцо з лаўкай, прасторныя сені, неабшытыя браўляныя сцены без шпалераў, выбеленая цагляная печ, вышываныя рушнікі, драўляная, падвешаная за балку, люлька; калаўрот у куце,самаробная шафа поўная кніг, чацьвёра дзетак, падгніўшыя хлявы, 2 свіньні, кароўка, 10 гусей, коцік, сабачка, кабылка, калодзеж-журавель, лазьня "чорная", 25 сотак агароду,жніво,сенакос, праца з ранку да світанку, пасада вясковай настаўніцы, грушовы сад, бераг ракі. цішыня....
|
|||||
![]() | |||||
|
ПРаз пару тыдняў пачнецца новае жыцьцё, ня ведаю якім яно будзе, нават ня ведаю ад каго залежыць развіцьцё падзей у ім, адназначна, што сама я нічога не вырашаю. Спачатку хвалявалася, страшна было, а цяпер усё больш цікава, што ж там, якая мая новая роля...
|
|||||
![]() | |||||
|
За тыдзень у бальніцы я пасьпела: 1. Сплесці 30 см паяса 2. Перачытаць "Братоў Карамазавых" 3.Пасварыцца з лепшай сяброўкай 4.перанесьці 14 уколаў 5.зсумавацца па нармальным жыцьці 6.расшыфраваць 4 песьні(1 вывучыла)
|
|||||
![]() | |||
|
Калі мае сяброўкі пачынаюць цікавіцца тым жа, чым і я. Я хуценька шукаю сабе новае хобі. Здаецца менавіта таму не магу акрэсліць сябе ў жыцьці( не вучуся, не працую...ні на што не жыву %()Люблю быць асаблівай, але гэта так складана пры ўсёй маёй звычайнасці..
|
|||
![]() | |||
|
Божухна, як жа тут сумна...Але не, нельга так казаць. Я атрымліваю асалоду ад усяго, што зараз раблю: змагаюся за ўраджай на лецішчы, чытаю філасофскія тэксты, гляджу тэлевізар(амаль не бачыла яго 2 гады) Але так хочацца чагосьці....йіншага . каханьня напэўна не хапае...
|
|||
![]() | |||
|
Ужо другi тыдзень як-быццам адпачываю.... Вяртаньне на Радзіму- гучыць пафасна. Здаецца адразу павінны ўзнікнуць прыемныя асацыяцыі, хмм...Я люблю сваю Радзіму, вельмі, але вяртацца не люблю. Проста ненавіджу...
|
|||
![]() | |||||
|
Ну вось бадзялася я бадзялася,блукала па прастроах сецива....и вооось наканец нууу таак прыспичыла свой дзёньник завесци и писаць туды писаць....)))цяпер мяне не спыниць
|
|||||
